Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 мая 2016, 15:17

Віктар Дробыш прыедзе ў Стакгольм для падрыхтоўкі IVANa да "Еўрабачання"

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віктар Дробыш сёння плануе прыехаць у Стакгольм і прадоўжыць падрыхтоўку IVANa (Аляксандра Іванова) да выступлення ў другім паўфінале "Еўрабачання- 2016", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прадзюсарскім цэнтры Дробыша, які займаецца падрыхтоўкай беларускага артыста да папулярнага песеннага конкурсу.

"Віктар Якаўлевіч павінен прыехаць трэцяга чысла", - адзначылі ў прадзюсарскім цэнтры. А вось ваўкі, якія будуць удзельнічаць у нумары IVANa, пакуль не прыбылі. Артыст рыхтуецца да рэпетыцыі без іх.

У Швецыю IVAN і яго каманда вылецелі 2 мая. У адным з чамаданаў прома-прадукцыя - дыскі з еўравізійнай песняй і сувенірная прадукцыя (магніты, майкі з выявай артыста). "Настрой, як кажуць, баявы. Саша чакае пачатку рэпетыцый непасрэдна на пляцоўцы. Што было асабліва прыемна, учора ў аэрапорце выканаўцу сустрэлі першыя еўравізійныя фанаты з просьбамі сфатаграфавацца і даць аўтограф", - расказалі ў прадзюсарскім цэнтры.

IVAN родам з Гомеля, маладому чалавеку 21 год. Усе члены яго сям'і - музыканты, і сам ён не з'яўляецца выключэннем. Спяваць і іграць на гітары пачаў з васьмі гадоў.

Рэпетыцыі прадстаўніка Беларусі на сцэне "Еўрабачання" намечаны на 4, 7, 11 і 12 мая. Калі выканаўца выйдзе ў фінал конкурсу, яго чакае падрыхтоўка да асноўнага шоу, якое будзе паказана ў ноч з 14 на 15 мая.

Міжнародны конкурс песні пройдзе ў Швецыі з 10 па 14 мая. Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу "Еўрабачання" традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі