Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 кастрычніка 2018, 11:17

Унікальна аформлены трохтомнік "Евангелля Ф.Дастаеўскага" перададзены музею ў Іванаўскім раёне

23 кастрычніка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Факсімільны трохтомнік "Евангелля Ф.Дастаеўскага" перададзены ў дар народнаму літаратурна-краязнаўчаму музею ў аграгарадку Дастоева Іванаўскага раёна, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў райвыканкаме.

У Беларусь унікальнае выданне даставілі прадстаўнікі грамадскага фонду "Адраджэнне Табольска" пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў і ганаровага генеральнага консула Беларусі ў Цюмені Уладзіміра Шуглі. Цяпер адзін экзэмпляр кнігі захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы, другі - у Дастаеўскай сярэдняй школе імя Ф.М. Дастаеўскага.

Трохтомнік выдадзены абмежаваным тыражом 100 экзэмпляраў. Работа над праектам доўжылася сем гадоў. У выніку быў створаны твор кніжнага мастацтва, які ўяўляе сабой факсімільнае перавыданне экзэмпляра Евангелля з усімі паметкамі пісьменніка, іх расшыфроўкай і каментарыямі вядучых спецыялістаў сучаснасці. Кожная кніга ацэньваецца ў памеры $3,5 тыс.

Заслугоўвае ўвагі знешні выгляд выдання, які напоўнены глыбокім эстэтыка-сімвалічным сэнсам. Кнігі ўкладзены ў драўляны футляр, выкананы з ліпы, у выглядзе каземата - з турэмнымі варотамі і маленькімі вокнамі. Па задуме выдаўцоў гэта павінна адсылаць чытачоў да катаржнай старонкі ў біяграфіі Дастаеўскага. Усе тамы звязаны ніткай і змацаваны хрысціянскім крыжам. На катарзе ў Омскай крэпасці, куды быў сасланы Дастаеўскі, зведваючы ўсялякія нягоды, ён чытаў толькі Евангелле. Свой экзэмпляр кнігі ён чытаў усё жыццё як самую галоўную рэліквію.

"Евангелле Ф.Дастаеўскага" таксама даступна ў электронным варыянце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі