Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 лютага 2018, 18:41

У XXV Мінскай міжнародной кніжнай выстаўцы-кірмашы прымуць удзел 32 краіны

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы прымуць удзел 32 краіны. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Беларусі Алена Паўлава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Аб сваім удзеле ўжо заявілі 32 краіны, у тым ліку Расія, Італія, Вялікабрытанія, Польшча, Германія, Сербія", - сказала Алена Паўлава. Усе ўдзельнікі выстаўкі падрыхтавалі аб'ёмныя экспазіцыі, вялікія праграмы па прэзентацыі кніг. У прыватнасці, камітэт па друку і ўзаемадзеянні са СМІ ўрада Санкт-Пецярбурга ў рамках святкавання 315-годдзя з дня заснавання горада на Няве прадставіць у Мінску музычна-літаратурны вечар, прысвечаны гэтай даце і сумесным расійска-беларускім кніжным праектам. Ганаровы госць выстаўкі Сербія прапануе праграму знаёмства з нацыянальнай літаратурай на працягу ўсіх дзён работы.

Адкрыццё беларускага нацыянальнага стэнда запланавана на 28 лютага. "На стэндзе плануецца некалькі пляцовак. Цэнтральная - гэта зона прэзентацый. У дзіцячай зоне будуць пастаянна праходзіць мерапрыемствы з удзелам дзяцей. У зоне выдавецтваў Саюз пісьменнікаў Беларусі і Нацыянальная бібліятэка прадставяць свае выданні. Асобнай падзеяй стане прэзентацыя факсімільнага выдання "Спадчына Францыска Скарыны", - расказала Алена Паўлава. Наведвальнікі выстаўкі таксама змогуць убачыць друкарскі станок XVI стагоддзя.

XXV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе з 28 лютага па 4 сакавіка ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14. Мерапрыемства арганізуюць Мінінфарм, Мінгарвыканкам, ААТ "Белкніга", ВК ТАА "Макбел".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі