Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 кастрычніка 2016, 09:40

У праграмах "Лістапада-2016" прымуць удзел 159 карцін

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праграмах XXIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" прымуць удзел 159 карцін, паведамілі БЕЛТА арганізатары кінафоруму.

З заяўленых работ 83 прымуць удзел у конкурсах. У асноўным конкурсе ігравога кіно будуць прадстаўлены 11 карцін, у конкурсе "Маладосць на маршы" - 12. Конкурс дзіцячых і юнацкіх фільмаў прадставіць 8 работ, асноўны конкурс дакументальнага кіно - 12. У конкурсе нацыянальных кінашкол прымуць удзел 6 кінашкол з 16 работамі, у нацыянальным конкурсе - 24 карціны.

Геаграфія праграмы - 45 краін.

Пляцоўкамі кінафестывалю стануць кінатэатры "Цэнтральны", "Мір", "Піянер", "Перамога", Музей гісторыі беларускага кіно. Цырымоніі адкрыцця і закрыцця пройдуць у кінатэатры "Масква".

Дадатковая праграма ўключае тры выстаўкі: "Фільмы Анджэя Вайды ў сусветным кінаплакаце" (2-11 лістапада, Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага), юбілейная выстаўка і рэтраспектыўныя паказы "Яніс Стрэйч: фільмы, людзі, эпоха" (3-11 лістапада, Музей беларускага кіно), выстаўка аб нямым кіно ў Беларусі "Час нямых зорак: ад чорна-белага да чырвонага" (5 лістапада 2016 года па 15 студзеня 2017 года, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі).

З 5 па 10 лістапада будзе працаваць індустрыяльная платформа кінафестывалю. Гэты праект для ўдзельнікаў кінаіндустрыі - рэжысёраў, прадзюсараў, сцэнарыстаў, акцёраў. У 2016 годзе асноўная мэта - абмеркаванне актуальных задач фарміравання нацыянальнай кінаіндустрыі.

XXIII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 4 па 11 лістапада. Дырэкцыя галоўнай кінападзеі года - Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". Арганізатарамі форуму выступаюць Міністэрства культуры Беларусі, Мінскі гарвыканкам пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі