Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 лістапада 2018, 14:29

У паклоннікаў дзіцячага "Еўрабачання" ёсць магчымасць убачыць шоу двойчы

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У паклоннікаў міжнароднага дзіцячага канкура песні "Еўрабачанне-2018" ёсць магчымасць убачыць шоу двойчы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

"Да галоўнай музычнай падзеі года застаўся 21 дзень. У паклоннікаў дзіцячага конкурсу песні ёсць унікальная магчымасць убачыць грандыёзнае шоу двойчы. Першы раз - на генеральнай рэпетыцыі 24 лістапада ў "Мінск-Арэне". Гэта абсалютна люстраны фіналу канцэрт у рэжыме прамога эфіру, калі сваіх фаварытаў будзе выбіраць журы конкурсу. А на наступны дзень, 25 лістапада, можна ўбачыць тэлетрансляцыю гала-канцэрта і даведацца пра вынікі галасавання ў эфіры каналаў Белтэлерадыёкампаніі", - расказалі ў прэс-службе.

Дарэчы, на працягу кастрычніка былі раскуплены ўсе білеты на галоўнае шоу конкурсу. Засталося зусім няшмат білетаў на генеральную рэпетыцыю, таму паклоннікам "Еўрабачання" трэба паспяшацца. Білеты можна набыць на сайце медыяхолдынга tvr.by ў раздзеле дзіцячае "Еўрабачанне-2018", а таксама на сайтах Busard і ў касах сталіцы.

Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў міжнароднага дзіцячага конкура песні "Еўрабачанне-2018" выступае Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў краіне член Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі