Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 чэрвеня 2018, 18:43

У Мінску да прэм'еры японскага мультфільма могуць устанавіць рэкорд па зборцы арыгамі

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску 21 чэрвеня, у дзень прэм'еры поўнаметражнага мультфільма культавага японскага рэжысёра Хаяа Міядзакі "Рыбка Поньё на ўцёсе" ў беларускім агучванні, можа быць устаноўлены рэкорд па самай масавай зборцы фігурак арыгамі на час, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары.

Стаць удзельнікамі рэкорду змогуць усе гледачы, якія прыйдуць на прэм'еру. Перад пачаткам сеанса для прысутных адбудзецца экспрэс-майстар-клас, а затым будзе роўна тры мінуты на тое, каб скласці як мага больш папяровых рыбак. У выпадку ўстанаўлення рэкорду ён будзе афіцыйна зарэгістраваны ў Кнізе рэкордаў краін СНД і Балтыі "Дзіва".

І фігурка рыбкі, і мастацтва арыгамі былі выбраны невыпадкова: галоўная гераіня новага фільма, які прадстаўляе гледачам праект "Беларускія ўік-энды", - рыбка. А арыгамі, як і анімэ, з'яўляецца адным з самых пазнавальных сімвалаў Японіі. Па майстэрстве арыгамі праводзяцца цэлыя спаборніцтвы і турніры, а цяпер далучыцца да гэтай культуры і ўстанавіць уласны рэкорд змогуць і беларусы.

"Рыбка Поньё на ўцёсе" - дзясяты па ліку поўнаметражны фільм Хаяа Міядзакі, уладальніка ганаровай прэміі "Оскар" за выдатныя заслугі ў кінематографе і аўтара такіх вядомых работ, як "Унесеныя прывідамі" і іншыя. Сама стужка ў 2008 годзе была намініравана на "Залатога льва" - галоўны прыз Венецыянскага кінафестывалю - і ўдастоена дзвюх спецыяльных узнагарод гэтага прэстыжнага кінафоруму, а на год пазней стала лепшым анімацыйным фільмам па версіі Японскай акадэміі.

Паказы карціны "Рыбка Поньё на ўцёсе" ў беларускай агучцы пройдуць з 21 па 24 чэрвеня ў кінатэатры "Масква", з 26 па 27 чэрвеня - у кінатэатры "Піянер". Пераклад і агучванне фільма "Рыбка Поньё на ўцёсе" на беларускую мову выканала кампанія "Кінаконг". Праект падтрымлівае кампанія velcom.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі