Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 сакавіка 2017, 11:41

У Мінску 24-26 сакавіка пройдзе ўік-энд франкафоннага кіно

16 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Мінску 24-26 сакавіка пройдзе ўік-энд франкафоннага кіно, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Францыі ў Беларусі.

Мерапрыемства арганізуецца ў час Дзён Франкафоніі ў Беларусі пры садзейнічанні французскай дыпмісіі і аддзялення пасольства Швейцарыі ў Мінску. Кінафільмы будуць дэманстравацца ў кінатэатры "Ракета". Праграму ўік-энда адкрые швейцарска-французскі анімацыйны фільм "Жыццё кабачка", які ўвайшоў у шорт-ліст прэтэндэнтаў на прэмію "Оскар" і атрымаў дзве прэміі "Сезар" у намінацыях "Лепшы анімацыйны фільм" і "Лепшы адаптаваны сцэнарый". Акрамя таго, карціна была паказана ў праграме "Двухтыднёвік рэжысёраў" Канскага кінафестывалю і атрымала Гран-пры фестывалю анімацыйнага кіно ў Ансі.

Шырокай глядацкай аўдыторыі будуць таксама прадстаўлены фільм "Штучкі Сафі", які з'яўляецца экранізацыяй папулярнай дзіцячай кнігі французскай пісьменніцы XIX стагоддзя Софьі дэ Сегюр, і анімацыйная стужка "Хлопчык-фантом", створаная на знакамітай французскай студыі Folimage Жанам-Лупам Фелісіёлі і Аленам Ганьёлем, вядомым беларускім гледачам па фільме "Жыццё ката".

Акрамя таго, мінчане змогуць убачыць любоўную драму "У цені жанчын" - апошнюю работу аднаго з галоўных прадстаўнікоў кінематографа "пасля новай хвалі" Філіпа Гарэля. Не менш цікавай для аматараў сучаснага франкафоннага кіно будзе і карціна Міі Хансен-Леве "Эдэм".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі