Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 лістапада 2018, 18:58

У "Мінск-Арэне" абсталёўваюць асноўныя пляцоўкі дзіцячага "Еўрабачання"

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У спартыўным комплексе "Мінск-Арэна" абсталёўваюць асноўныя пляцоўкі міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

"Зусім хутка спартыўнае ядро "Мінск-Арэны" ператворыцца ў рэпетыцыйную базу дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". 5 лістапада там пачалося абсталёўванне асноўных пляцовак форуму, бо ўжо за тыдзень да галоўнага шоу ў Беларусь прыляцяць дэлегацыі краін-удзельніц. Тэхнічная каманда Белтэлерадыёкампаніі ўжо завезла на спартыўны комплекс спецыяльнае абсталяванне і пачала яго ўстаноўку. У бліжэйшы час будуць праведзены работы па мантажы светлавога, гукавога і святлодыёднага абсталявання", - расказалі ў прэс-службе.

Спарткомплекс ператворыцца ў сонечную сістэму дзіцячага "Еўрабачання-2018". "Напрыклад, green room будзе нібы лунаць у зорным небе, а купал арэны аформяць спецыяльнымі спраектаванымі шмат'яруснымі святлодыёднымі свяцільнямі. Вялікая і малая сцэны дзіцячага "Еўрабачання-2018" будуць звязаны адзіным мостам, а доўгія подыумы цераз танцпляцоўку будуць праходзіць у глядзельную залу. Стылізаваны пад зорнае неба будуць таксама press room, індывідуальныя грымёркі і вялікі агульны хол. Бліжэй да конкурсу на тэрыторыі спарткомплексу "Мінск-Арэна" вырасце цэлы горад са сваёй інфраструктурай. Стаць яго паўнапраўным жыхаром можна будзе, купіўшы білеты на генеральную рэпетыцыю 24 лістапада і фінальнае шоу 25 лістапада", - адзначылі ў Белтэлерадыёкампаніі.

Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" выступае Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў краіне член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі