Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 студзеня 2018, 13:02

У Лос-Анджэлесе назвалі пераможцаў "Залатога глобуса"

8 студзеня, Нью-Ёрк /Кар. БЕЛТА/. Серыял "Апавяданне служанкі" заваяваў кінапрэмію "Залаты глобус" у намінацыі "Лепшы драматычны серыял". Аб гэтым стала вядома на цырымоніі ўручэння, якая праходзіць у Лос-Анджэлесе, паведамляе ТАСС.

У гэтай катэгорыі барацьбу вялі серыялы "Гульня тронаў", "Карона", "Вельмі дзіўныя справы" і "Гэта мы".

Мультыплікацыйная стужка "Таямніца Како" стала ўладальнікам "Залатога глобуса" ў намінацыі "Лепшы анімацыйны фільм". У намінацыю былі таксама ўключаны "Бос-малакасос", "Здабытчыца", "Фердынанд" і "Ван Гог. З любоўю, Вінсент".

Карціна "На мяжы" немца Фаціха Акіна заваявала "Залаты глобус" у намінацыі "Лепшы фільм на замежнай мове". У гэтай катэгорыі таксама канкурыравалі расійскі фільм "Нелюбоў" Андрэя Звягінцава, рэжысёрская работа Анджэліны Джолі "Спачатку яны забілі майго бацьку", вылучаная ад Камбоджы, шведскі "Квадрат" Рубена Эстлунда, а таксама "Фантастычная жанчына" чылійца Себасцьяна Леліа.

Стужка "Лэдзі Бёрд" Грэты Гервіг стала ўладальнікам "Залатога глобуса" ў намінацыі "Лепшая камедыя або мюзікл". У гэтай жа намінацыі былі прадстаўлены карціны "Гора-творца" Джэймса Франка, "Прэч" Джордана Піла, "Найвялікшы шоўмэн" Майкла Грэйсі, "Тоня супраць усіх" Крэйга Гілеспі.

Карціна "Тры білборды на граніцы Эбінга, Місуры" брытанца Марціна Макдоны атрымала "Залаты глобус" у намінацыі "Лепшы драматычны фільм". Барацьбу за ўзнагароду ў гэтай самай прэстыжнай намінацыі таксама вялі фільмы "Форма вады" мексіканца Гільерма дэль Тора, эпапея аб Другой сусветнай вайне "Дзюнкерк" брытанца Крыстафера Нолана, "Кліч мяне сваім імем" італьянца Лукі Гуаданьіна, "Сакрэтнае дасье" Стывена Спілберга.

Сэм Рокуэл заваяваў "Залаты глобус" у намінацыі "Лепшая мужчынская роля другога плана" за карціну "Тры білборды на граніцы Эбінга, Місуры". Рэжысёр гэтай карціны Марцін Макдона атрымаў прэмію ў намінацыі "Лепшы сцэнарый мастацкага фільма". Узнагароду ў гэтай намінацыі таксама аспрэчвалі Элізабет Хана і Джош Сінгер ("Сакрэтнае дасье"), Ааран Соркін ("Вялікая гульня"), Гільерма дэль Тора і Ванэса Тэйлар ("Форма вады"), Грэта Гервіг ("Лэдзі Бёрд").

Ніколь Кідман заваявала ўзнагароду за лепшую жаночую ролю ў мінісерыяле "Вялікая маленькая хлусня". Рэйчэл Броснахэн удастоена прэміі за ролю першага плана ў серыяле "Дзіўная місіс Мейзел". Элізабет Мос атрымала "Залаты глобус" за ролю ў драматычным серыяле "Апавяданне служанкі".

Джэймс Франка, які зняўся ў фільме "Гора-творца", атрымаў "Залаты глобус" у намінацыі "Лепшы акцёр у камедыі або мюзікле", Сірша Ронан - аналагічную жаночую прэмію за ролю ў карціне "Лэдзі Бёрд".

Элісан Джэні заваявала статуэтку ў намінацыі "Лепшая жаночая роля другога плана" ў карціне "Тоня супраць усіх".

Гары Олдман удастоены "Залатога глобуса" ў намінацыі "Лепшы акцёр драматычнага фільма" за ролю ў карціне "Цёмныя часы".

Фрэнсіс Макдорманд атрымала прэмію ў намінацыі "Лепшая актрыса драматычнага фільма" за ролю ў карціне "Тры білборды на граніцы Эбінга, Місуры".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі