Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 кастрычніка 2017, 12:41

У Лондане назавуць імя ўладальніка Букераўскай прэміі па літаратуры

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Лондане будзе названа імя ўладальніка Букераўскай прэміі, якая прысуджаецца ў галіне літаратуры на англійскай мове, паведамляе ТАСС.

За прэстыжную ўзнагароду і грашовы прыз у памеры 50 тыс. фунтаў стэрлінгаў пазмагаюцца шэсць фіналістаў: тры пісьменнікі з ЗША, два з Вялікабрытаніі і аўтар з двайным грамадзянствам - Пакістана і Вялікабрытаніі.

У ліку фіналістаў Пол Остэр з творам "4321", Эмілі Фрыдлунд з "Гісторыяй ваўкоў", Джордж Сондэрс з кнігай "Лінкальн у Бардо", Фіёна Мазлей з раманам "Элмет", Алі Сміт з кнігай "Восень", а таксама Мохсін Хамід - аўтар твора "Выхад на Захад".

"Кароткі спіс гэтага года, у які трапілі шэсць унікальных і прасякнутых атмасферай храбрасці кніг, што разам выступаюць супраць меж умоўнасцей, уяўляе сабой як прызнанне аўтараў з імем, так і выводзіць на літаратурную сцэну новыя імёны. Вясёлыя, шчырыя, сумныя і бязлітасныя - гэта група раманаў заснавана на традыцыях, але таксама мае рысы радыкальнасці і сучаснасці", - растлумачыла выбар твораў старшыня журы конкурсу Лола Янг.

Упершыню ўручэнне Букераўскай прэміі адбылося ў 1969 годзе. Да 2013 года ўзнагарода прысуджалася аўтару, які пражываў у адной з краін Садружнасці нацый, Ірландыі або Зімбабвэ. Пазней журы дазволіла прэтэндаваць на яе пісьменнікам з іншых краін свету за твор, напісаны на англійскай мове і апублікаваны ў Злучаным Каралеўстве.

Лаўрэатамі Букераўскай прэміі ў розныя гады станавіліся Кінгслі Эміс ("Старыя чэрці"), Родзі Дойл ("Падзі Кларк - Ха-ха-ха"), Айрыс Мёрдак ("Мора, мора"). Пяць уладальнікаў узнагароды - Уільям Голдынг, Надзін Гордымер, Відыядхар Найпал, Джон Кутзее і Кадзуа Ісігура - пазней сталі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па літаратуры, з іх Кадзуа Ісігура - у бягучым годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі