Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 сакавіка 2016, 12:36

У "Еўрабачання" з'явіцца азіяцка-ціхаакіянскі аналаг

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У папулярнага міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне" з'явіцца азіяцка-ціхаакіянскі аналаг, гаворыцца на афіцыйным сайце конкурсу, паведамляе БЕЛТА.

Аўстралійскі тэлеканал SBS аб'явіў аб падпісанні з Еўрапейскім вяшчальным саюзам дамоўленасці аб стварэнні азіяцкай версіі шоу "Еўрабачанне". У гэтым конкурсе плануецца аб'яднаць да 20 краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна.

Першае шоу будзе арганізавана ў Аўстраліі ў 2017 годзе, пасля гэтага яно будзе праходзіць у іншых краінах Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. Такім чынам выканаўцы краін рэгіёна змогуць дэманстраваць свае таленты ўсяму свету.

Конкурс "Еўрабачанне" вельмі папулярны ў Аўстраліі, тэлеканал SBS вядзе яго трансляцыі на працягу больш як 30 гадоў. Арганізатары шоу адзначаюць, што патэнцыяльная аўдыторыя рэгіёна складае больш як 1 млрд гледачоў.

Прадстаўнік Аўстраліі ў гэтым годзе выйдзе на сцэну "Еўрабачання" другі раз. Артыстка Дамі Ім, якая нарадзілася ў Паўднёвай Карэі ў сям'і опернай спявачкі і з дзевяці гадоў жыве ў Аўстраліі, адправіцца на конкурс у Стакгольме. Дэбют краіны на конкурсе адбыўся ў 2015 годзе - Себасцьян заняў 5-е месца.

Першае "Еўрабачанне" адбылося ў 1956 годзе. З таго часу больш як 50 краін прынялі ўдзел у гэтым конкурсе, колькасць гледачоў у Еўропе кожны год дасягае амаль 200 млн.

Сталіца Щвецыі стане гаспадыняй "Еўрабачання-2016". Пляцоўкай для пеўчага спаборніцтва артыстаў з 43 краін выбрана спартыўная "Глобен-Арэна". Зала дазваляе прыняць 14-16 тыс. гледачоў.

Паўфіналы міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" адбудуцца 10 і 12 мая, фінал - 14 мая. Беларусь дэлегавала на конкурс выканаўцу пад сцэнічным імем IVAN (Аляксандр Іваноў). Ён выступіць у другім паўфінале конкурсу (12 мая) з песняй "Help You Fly".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі