Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 студзеня 2017, 10:23

У Беларусі сфарміраваны пералік асабліва значных для культуры дзяржустаноў

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад устанавіў пералік асабліва значных для беларускай культуры дзяржустаноў і стварае камісію па вяртанні культурных каштоўнасцей. Гэтыя і іншыя меры па рэалізацыі Кодэкса аб культуры выкладзены ў пастанове Савета Міністраў нумар 25 ад 13 студзеня 2017 года, адпаведная інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, устаноўлены пералік дзяржаўных устаноў культуры, што маюць асаблівае значэнне для захавання, развіцця, распаўсюджвання і (або) папулярызацыі беларускай нацыянальнай культуры, рэарганізацыя і ліквідацыя якіх ажыццяўляюцца са згоды Савета Міністраў. Напрыклад, у яго ўвайшлі Нацыянальны мастацкі музей, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета і Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча - усяго 12 аб'ектаў.

У адпаведнасці з дакументам ствараецца камісія пры Савеце Міністраў па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за мяжой Беларусі. У склад камісіі ўвайшлі прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў, інфармацыі, культуры i фiнансаў, Беларускага фонду культуры, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Сустаршынямі назначаны намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў і намеснік міністра культуры Аляксандр Яцко.

Таксама ўносяцца змяненні ў 16 пастаноў Савета Міністраў, яшчэ 40 пастаноў прызнаюцца страціўшымі сілу. Так, у новай рэдакцыі выкладзены правілы аказання паслуг па паказе фільмаў.

Акрамя таго, у дакуменце агаворваецца тэрмін дзеяння дазволаў на размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, выдадзеных да ўступлення ў сілу пастановы, - да завяршэння тэрміну дзеяння яны з'яўляюцца дзеючымі без пераафармлення.

Пастанова ўступае ў сілу з 3 лютага 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі