Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 кастрычніка 2018, 17:03

У Беларусь вернецца "Нацюрморт" мастака Парыжскай школы Міхаіла Кікоіна

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусь вернецца "Нацюрморт" мастака Парыжскай школы ўраджэнца Рэчыцы Міхаіла Кікоіна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Швейцарыі.

Нацюрморт Міхаіла Кікоіна (алей на палатне, 44х55 см) быў знойдзены пасольствам у карціннай галерэі ў Форт-Лодэрдэйле ЗША ў рамках работы па вяртанні культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за мяжой, і выкуплены пры фінансавай падтрымцы ганаровага консула Беларусі ў Лазане Андрэя Нажэскіна.

"Сёння карціна прыбыла ў Берн, адкуль у хуткім часе накіруецца ў Мінск у дар Нацыянальнаму мастацкаму музею і стане першай работай гэтага знакамітага мастака ў калекцыі музея", - сказалі ў дыппрадстаўніцтве.

Вяртанне карціны Міхаіла Кікоіна - вынік сумеснай работы пасольства Беларусі ў Швейцарыі з ганаровым консулам Беларусі ў Лазане Андрэем Нажэскіным. Пры яго падтрымцы раней на радзіму вярнуліся тры творы беларуска-французскай мастачкі Надзеі Хадасевіч-Лежэ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі