Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 верасня 2018, 18:00

Тыдні Германіі пройдуць у 11 гарадах Беларусі

20 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Тыдні Германіі будуць праходзіць з 23 верасня па 18 лістапада ў адзінаццаці гарадах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце пасольства ФРГ у Мінску, паведамляе БЕЛТА.

Мерапрыемствы (іх налічваецца больш за 90) будуць арганізаваны ў Мінску, Баранавічах, Барысаве, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Маладзечне, Пінску і Полацку.

Тыдні Германіі ў Беларусі будуць праводзіцца пятнаццаты раз. Іх арганізатарамі з'яўляюцца пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія і Інстытут імя Гётэ, прадстаўнікі нямецкіх культурных арганізацый сумесна з беларускімі партнёрамі.

Праграмай прадугледжана нямала канцэртаў, разлічаных як на аматараў класікі, так і року. Упершыню ў Мінску адбудзецца фестываль XJAZZ. Паклоннікаў кінамастацтва таксама чакае шмат цікавых паказаў, у прыватнасці, сучаснае кароткаметражнае кіно, арыгінальныя нямецкія версіі ігравых фільмаў з субтытрамі на рускай мове, а таксама дакументалістыка. Будзе паказаны нямы фільм "Насферату" (1921 год) Фрыдрыха Вільгельма Мурнау, які будзе дэманстравацца з жывым музычным суправаджэннем - прагучыць музыка Вольгі Падгайскай, выступіць калектыў Five-storey-ensemble.

Акрамя таго, будуць арганізаваны цікавыя фотавыстаўкі, віктарыны, майстар-класы баварскай кухні, лекцыі, сустрэчы з германскімі дзеячамі культуры і мастацтва.

У час Тыдняў запланаваны таксама канферэнцыя па аднаўляльнай энергетыцы і Мінскі ўрбаністычны форум.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі