Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 сакавіка 2018, 12:00

Тульскі акадэмічны тэатр драмы прыехаў з гастролямі ў Мінск

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тульскі акадэмічны тэатр драмы гастраліруе ў Мінску з 13 па 18 сакавіка. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры, дзе пройдуць гастролі аднаго са старэйшых тэатраў Расіі, гэта яго чацвёртая сустрэча з мінскімі гледачамі.

У гастрольнай афішы 15 і 16 сакавіка лірычная камедыя паводле п'есы Аляксандра Афінагенава ў аўтарскай версіі Радзівона Аўчыннікава "Машанька". Аднойчы ў дзверы кватэры акадэміка Пятра Міхайлавіча пазваніла ўнучка, якая прыехала да яго жыць. З Машанькай у акадэмічна размеранае існаванне Пятра Міхайлавіча ўварвалася жыццё з захапленнямі, засмучэннямі, радасцямі, смехам, упартасцю, слязамі. У ролі акадэміка выступае карыфей тульскай сцэны - народны артыст Расіі Барыс Завалокін.

Завершыць гастролі 17 і 18 сакавіка музычная камедыя паводле аперэты Ісаака Дунаеўскага "Белая акацыя". Для маленькіх гледачоў у гэтыя дні пройдзе спектакль "Прывід з маторам" па матывах аповесцей Астрыд Ліндгрэн пра Малыша і Карлсана.

Тульскому тэатру ўжо 240 гадоў. Сярод гледачоў тэатра ў розныя часы былі імператрыца Кацярына II, паэт Васіль Жукоўскі, пісьменнікі Міхаіл Салтыкоў-Шчадрын, ганаровыя грамадзяне горада - мецэнаты і любіцелі мастацтва.

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, у сваю чаргу, з 13 па 18 сакавіка прадставіць тульскай публіцы балеты "Клеапатра" і "Вішнёвы сад", мюзікл "Трыстан і Ізольда", аперэту "Лятучая мыш", гала-канцэрт і мюзікл для дзяцей "Лятучы карабель".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі