Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 сакавіка 2018, 15:52

Тэлеканал СТБ праводзіць конкурс на лепшую замалёўку аб малой радзіме

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлеканал СТБ аб'явіў творчы конкурс на лепшую замалёўку аб малой радзіме, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Для ўдзелу ў ім трэба зняць відэа- або фотарэпартаж, які паказвае любімы куток Беларусі ў лепшых ракурсах. Фармат здымкі не абмежаваны, таксама як і працягласць роліка або колькасць фота. Каментарыі ў кадры і за кадрам вітаюцца. Ацаніць работы змогуць і тэлегледачы, і тыя, хто глядзіць тэлеканал у інтэрнэце.

"Практычна ўсе матэрыялы будуць размешчаны на нашым сайце ctv.by, на нашым афіцыйным канале YouTube. Мы акажам пэўную піяр-падтрымку ўсім аўтарам сюжэтаў, фатаграфій у сацыяльных сетках, нашых групах. Лепшыя сюжэты будуць прадэманстраваны ў праграме "Раніца. Студыя добрага настрою" і, магчыма, нават у навінах нашага тэлеканала", - расказаў дырэктар дырэкцыі інтэрнэт-вяшчання ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Дзмітрый Партон.

Конкурс праводзіцца да восені. Падрабязныя правілы размешчаны на сайце тэлеканала.

Пераможца конкурсу атрымае магчымасць заняць месца ў тэлевізійнай камандзе СТБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі