Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
31 мая 2019, 17:54

Тэатральныя опэн-эйр перформансы будуць радаваць мінчан і гасцей суботнімі вечарамі ўсё лета

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэатральны праект "Без сцэны" стартуе ў Мінску 1 чэрвеня і прадоўжыцца ўсё лета да 31 жніўня ўключна, ажыўляючы гістарычную частку горада яркімі культурнымі падзеямі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Штотыдзень па суботах у межах вуліц Камсамольская - Рэвалюцыйная мінчане і госці сталіцы змогуць бясплатна і ў опэн-эйр фармаце знаёміцца са светам класічнай драматургіі і сучаснага тэатра.

У праекце прымуць удзел вулічныя тэатральныя калектывы, маладзёжныя тэатры, творчыя аб'яднанні тэатральнай накіраванасці з Беларусі, краін далёкага і блізкага замежжа.

Першы паказ адбудзецца ўжо 1 чэрвеня ў 18.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі