Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 красавіка 2018, 20:00

Тэатр імя Максіма Горкага прадставіць прэм'еру ў пастаноўцы Дзмітрыя Астрахана "Чацвёртая планета"

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ера спектакля "Чацвёртая планета" ў пастаноўцы Дзмітрыя Астрахана будзе прадстаўлена на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага 11-12 красавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў тэатры.

Спектакль вядомы рэжысёр паставіў на беларускай сцэне паводле п'есы Алега Данілава. Дзмітрый Астрахан ужо шмат гадоў працуе ў тандэме са сваім сябрам і саратнікам, і заўсёды іх праектам спадарожнічае поспех. У іх ліку спектакль "Лэдзі на дзень", які збірае аншлагі ў тэатры імя Максіма Горкага.

Да "Чацвёртай планеты" Дзмітрый Астрахан звяртаецца не ўпершыню: рэжысёр ставіў п'есу ў Санкт-Пецярбургу ў пачатку 1990-х гадоў, а ў 1995 годзе зняў фільм з такой жа назвай. Цяпер пастаноўку зможа ацаніць беларускі глядач. У спектаклі заняты ледзь не ўвесь склад трупы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, у галоўных ролях - Вераніка Пляшкевіч і Руслан Чарнецкі.

"Чацвёртая планета" - гэта вельмі добрая і чуллівая гісторыя ў стылі рэтра аб прасторы, часе, далёкім юнацтве і першым каханні. Удзельнікі касмічнай экспедыцыі, якія апынуліся на нязведанай планеце, на сваё здзіўленне высвятляюць, што трапілі ва ўласнае мінулае.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі