Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
31 мая 2019, 17:18

Таленавітую і адораную моладзь будуць ушаноўваць у акадэміі музыкі 3 чэрвеня

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лаўрэатаў і стыпендыятаў спецыяльных фондаў Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў, таленавітай моладзі за 2018 год будуць ушаноўваць у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі 3 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Чакаецца, што ў цырымоніі ўзнагароджвання прымуць удзел намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, міністр культуры Юрый Бондар і міністр адукацыі Ігар Карпенка. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства стануць цяпер дзеючыя прадстаўнікі спецыяльных фондаў і старшыні, якія ўзначальвалі саветы фондаў у розныя гады, лаўрэаты фондаў, якія адбыліся ў прафесіі, а таксама педагогі, што ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё таленавітай і адоранай моладзі.

Будзе арганізавана выстава, на якой будуць прадстаўлены творы выяўленчага мастацтва выкладчыкаў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастатваў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава. Сярод аўтараў работ - лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі Карына Шайтар, Настасся Чачура, Фёдар Шурмялёў, Настасся Хлус, Аляксандра Лагвіна, Вольга Старажэнка, Лія Ганчарук, расказалі ў міністэрстве. Акрамя таго, навучэнцы прадставяць на выставе свае дасягненні і ўзнагароды ў галіне навукова-тэхнічнай творчасці.

Юныя таленты, яркія прадстаўнікі новага пакалення беларускай культуры выступяць з канцэртам. На сцэну выйдуць Уладзіслаў Хандогій, Іван Зданюк, Іван Майсеня, Ніка Скрабкова, Нікан Мазаль, Ксенія Галецкая, Яўген Курчыч, студэнты кафедры харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і інш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі