Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 лютага 2018, 18:19

Святкаванне Масленіцы пройдзе ў Музеі народнай архітэктуры і побыту 17 лютага

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Святкаванне Масленіцы пройдзе ў Музеі нацыянальнай архітэктуры і побыту 17 лютага, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Наведвальнікаў скансана (музея пад адкрытым небам) чакае цікавая праграма з традыцыйнымі масленічнымі абрадамі "Пахаванне дзеда" і "Наведванне бабкі-павітухі", квестам і майстар-класамі па вырабу святочнай лялькі-абярэга і іншымі забавамі і гульнямі для ўсёй сям'і. Госці трапяць на паказы лялечнага тэатра "Батлейка" і ценявой батлейкі, наведаюць унікальную выставу прыстасаванняў для вытворчасці сыру і масла.

Парадуюць аматараў традыцыйнай народнай музыкі і напеваў выступленні запрошаных калектываў, а таксама мінскай фолк-рок групы Re1ikt. І, вядома, усе разам гледачы паўдзельнічаюць у кульмінацыі масленічных гулянняў - спальванні пудзіла зімы Марэны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі