Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 жніўня 2019, 11:10

Сумесная выстава беларускіх і нямецкіх фатографаў пройдзе ў Мінску

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава "Мінск - Гановер" адкрыецца ў арт-гасцёўні "Высокае месца" 21 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў Музеі гісторыі Мінска.

"У экспазіцыі будуць прадстаўлены работы фотаклуба двух гарадоў: "Мiнск" і BSW-fotogruppe Hannover, - расказалі ў музеі. - Удзельнікі беларускага і нямецкага клубаў год таму правялі ў Гановеры сумесную выставу фота Leben in Minsk. Leben in Hannover ("Жыццё ў Мінску. Жыццё ў Гановеры"), з якой немцы даведаліся нямала новага пра Беларусь і яе сталіцу. Аказалася, што фатографы дзвюх краін надзвычай блізкія, і ўсім зразумелая і цікавая мова творчасці без перакладу. А цяпер адбудзецца візіт у адказ".

Выстава "Мінск - Гановер" будзе працаваць па 1 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі