Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 сакавіка 2018, 18:00

Рэспубліканскі фестываль "АРТ-вакацыі" пройдзе з 26 сакавіка па 14 красавіка

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі фестываль мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі "АРТ-вакацыі" пройдзе з 26 сакавіка па 14 красавіка, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Тэма-дэвіз гэтага фестывалю - "Моладзь і творчасць - гісторыя будучыні!". Лепшыя творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы харэаграфічнага, вакальнага, фальклорнага, інструментальнага і тэатральнага жанраў прадэманструюць сваё майстэрства на заключных мерапрыемствах рэгіянальных этапаў: марафонах, інтэрактыўных пляцоўках, святах, тэматычных канцэртных праграмах. Мерапрыемствы ў абласцях пройдуць з 26 сакавіка па 10 красавіка. Выступленні творчых калектываў устаноў вышэйшай адукацыі Мінска адбудуцца ў перыяд з 3 па 14 красавіка па асобным графіку.

Таленавітыя студэнты прадставяць вучням школ, будучым абітурыентам сучасныя напрамкі і арт-ідэі, кіраўнікам аб'яднанняў па інтарэсах і педагогам устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі - захаваныя традыцыі і інавацыйныя рашэнні, ідэі і ўзоры аматарскай творчасці.

Мэта і задачы рэспубліканскага фестывалю: фарміраванне беражлівага стаўлення моладзі да гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа, грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці моладзі на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, садзейнічанне ўкараненню сацыякультурных навацый, падтрымка творчых ініцыятыў, развіццё і самарэалізацыя моладзі.

Міністэрства адукацыі Беларусі, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі выступаюць арганізатарамі фестывалю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі