Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 студзеня 2018, 18:18

Расійскі фільм "Нелюбоў" увайшоў у лік намінантаў на прэмію "Оскар"

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійская стужка "Нелюбоў" Андрэя Звягінцава ўвайшла ў лік намінантаў на прэмію "Оскар" у катэгорыі "Лепшы фільм на замежнай мове". Аб гэтым аб'яўлена сёння ў ходзе цырымоніі ў тэатры Самуэля Голдуіна ў Лос-Анджэлесе, паведамляе ТАСС.

Карціна расказвае пра сучасную маскоўскую сям'ю, якая перажывае цяжкі развод. Сусветная прэм'ера фільма "Нелюбоў" адбылася ў 2017 годзе ў асноўнай конкурснай праграме 70-га Канскага кінафестывалю, дзе стужка была ўдастоена Прыза журы. Раней карціна была намініравана на "Залаты глобус".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі