Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 лютага 2018, 15:51

Работы ўдзельнікаў Кубка Беларусі па мастацкай творчасці будуць прадстаўлены ў Мінску 14-21 лютага

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка работ удзельнікаў ІІ Міжнароднага фестывалю-конкурсу дзіцяча-маладзёжнай творчасці "Асамблея мастацтваў" Кубак Беларусі па мастацкай творчасці" пройдзе з 14 па 21 лютага ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры", паведамілі БЕЛТА ў галерэі.

Выстаўка стала вынікам некалькіх творчых конкурсаў: жывапісу, графікі, фатаграфіі, скульптуры, лялек і цацак, тэкстыльнага мастацтва і інш. У дні правядзення фестывалю запланавана адукацыйная праграма па тэме "Прафесія мастак: сферы рэалізацыі".

Кубак Беларусі па мастацкай творчасці з'яўляецца часткай сусветнага мастацкага праекта World Art Cup, па лініі якога арганізуюцца аналагічныя фестывалі ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Кіеве, Браціславе, Лондане, Пекіне і іншых гарадах. Гэта дае магчымасць лаўрэатам-пераможцам Кубка Беларусі пасля заканчэння конкурснага тыдня прадставіць свае творы ў іншых краінах.

Сярод задач конкурсу - прэзентацыя творчых работ маладых талентаў з розных краін, патрыятычнае выхаванне моладзі, папулярызацыя дзіцячай і юнацкай творчасці, падтрымка дэбютных праектаў маладых беларускіх аўтараў, стымуляванне творчага патэнцыялу беларускай моладзі на сусветных выстаўках, развіццё самабытных традыцый беларускай культурнай спадчыны, садзейнічанне культурнаму абмену паміж маладымі аўтарамі і інш.

Арганізатары фестывалю: Саюз мастакоў і майстроў сучаснага мастацтва: "Еўрапейскі мастацкі саюз", Творчы саюз мастакоў Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі