Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 снежня 2016, 13:32

Работы мастакоў з 25 краін будуць прадстаўлены на выставе сучаснага мастацтва ў Мінску

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 80 работ мастакоў з 25 краін будуць прадстаўлены на міжнароднай выставе сучаснага мастацтва "Ад Лісабона праз Мінск да Уладзівастока" ў беларускай сталіцы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 21 снежня ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага з удзелам прадстаўнікоў Мінгарвыканкама, дыпкорпуса, Міністэрства культуры.

З ідэяй гэтага праекта ў Год культуры выступіла пасольства Беларусі ў Францыі, яе падтрымалі Міністэрства замежных спраў, пасольства Беларусі ў краінах Еўразіі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Выстава праводзіцца пад патранатам ЮНЕСКА. Праект адлюстроўвае палажэнне Усеагульнай дэкларацыі ЮНЕСКА аб тым, што павага разнастайнасці культур, цярпімасць, дыялог і супрацоўніцтва ў абстаноўцы даверу і ўзаемаразумення з'яўляюцца лепшым залогам міжнароднага міру і бяспекі.

Выстава будзе працаваць з 21 снежня 2016-га па 5 лютага 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі