Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
10 верасня 2018, 17:43

Прыза конкурсу "Кінамалышок" удастоены Арцём Венгеровіч за ролю ў фільме "Тум-Пабі-Дум"

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыз за лепшую мужчынскую ролю конкурсу дзіцячага кіно "Кінамалышок" XXVII кінафестывалю "Кінашок" уручаны Арцёму Венгеровічу за ролю ў карціне "Тум-Пабі-Дум", знятай на "Беларусьфільме". Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на студыі.

Кінафестываль праходзіў у Анапе 2-9 верасня. Стужка для сямейнага прагляду "Тум-Пабі-Дум" рэжысёра Вячаслава Нікіфарава выйшла ў Беларусі ў 2017 годзе. Паводле сюжэту выхаванец дзіцячага дома Санёк, якога іграе Арцём Венгеровіч, вырашае знайсці бацькоў для сябе і сваёй падапечнай Алесі (Даша Кірэева). Хлопчык вымушаны іграць па законах дарослых, што ў выніку ставіць яго перад сур'ёзным маральным выбарам.

Галоўны прыз конкурсу дзіцячага кіно "Кінамалышок" атрымала карціна "По совести" рэжысра Яўгена Сяргеева (Расія), а галоўную ўзнагароду "Кінашока" - "Залатая лаза" - уручылі стужцы "Мунабія" рэжысёра Таалайбека Кулмендзеева (Кыргызстан).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі