Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 студзеня 2013, 11:12

Прэм'ера цыкла дакументальных фільмаў "Мы - спецназ" стартуе на "Беларусь 1"

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прадстаўляе цыкл з шасці дакументальных фільмаў "Мы - спецназ", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Праект прысвечаны будням беларускіх падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння, таму, якія задачы ўскладзены на спецназ і чым спецназаўцы жывуць сёння. Пры гэтым тэлегледачам пакажуць, якую нішу ў сістэме нацыянальнай бяспекі займае кожнае падраздзяленне.

Першы фільм раскажа пра сілы спецыяльных аперацый. Ён выйдзе ў эфір тэлеканала "Беларусь 1" 18 студзеня ў 21.55.

Цэнтральнай фігурай першага 26-мінутнага фільма з цыкла "Мы - спецназ", паводле задумы аўтараў, стала 5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння з Мар'інай Горкі. У гэтым годзе знакамітая "пяцёрка" адзначыла 50-гадовы юбілей. Навабранцы, салдаты і афіцэры часці раскажуць аб сваёй брыгадзе, аб тым, чым сёння жывуць спецназаўцы.

Сілы спецыяльных аперацый (ССА) - высокамабільныя войскі Узброеных сіл Беларусі. Створаныя ў 2007 годзе, ССА ўключаюць тры асобныя брыгады: 5-ю асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння з Мар'інай Горкі, 38-ю гвардзейскую асобную мабільную брыгаду з Брэста, 103-ю гвардзейскую асобную мабільную брыгаду з Віцебска.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі