Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 красавіка 2018, 16:58

Прэм'ера музычнага спектакля "Плошча Якуба Коласа" стане адной з галоўных падзей "Мінскай вясны"

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ера музычнага спектакля "Плошча Якуба Коласа" стане адным з галоўных мерапрыемстваў 34-га фестывалю "Мінская вясна", які пройдзе з 12 красавіка па 19 мая, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Адкрыецца фестываль 12 красавіка канцэртам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі з удзелам маладога піяніста з Кітая Джэ Юэн, а дзень 13 красавіка будзе адзначаны прэм'ерай - упершыню прагучыць музычны спектакль "Плошча Якуба Коласа" сучаснага кампазітара Ларысы Сімаковіч. Гэты твор напісаны да 135-годдзя з дня нараджэння беларускага песняра. У спектаклі заняты актрысы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра Янкі Купалы Святлана Зелянкоўская і Святлана Анікей, салістка Вялікага тэатра Беларусі Дзіяна Трыфанава, Мінскі струнны квартэт.

На сцэне Белдзяржфілармоніі 19 красавіка адбудзецца канцэрт-адкрыццё I Міжнароднай акадэміі аркестравага мастацтва. Публіка пачуе выступленне салістаў-духавікоў з лепшых аркестраў свету ў суправаджэнні Студэнцкага сімфанічнага аркестра Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Андрэя Галанава.

Цікавы праект - творчы вечар расійскага кампазітара Аляксандра Журбіна, аўтара музыкі да 60 фільмаў і 40 мюзіклаў. Вечар адбудзецца 27 красавіка. Будуць гучаць папулярныя песні ў выкананні Наталлі Гайды, Аксаны Волкавай і Уладзіміра Пятрова.

Майская частка "Мінскай вясны" будзе прысвечана юбілеям вядомых музыкантаў: 8 мая пройдзе юбілейны вечар мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі Яўгена Бушкова, а 15 мая - заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Юрыя Гільдзюка. Юрый Гільдзюк адзначае ў маі сваё 70-годдзе і 35 гадоў сваёй дзейнасці на пасадзе мастацкага кіраўніка Белдзяржфілармоніі.

Завяршальным акордам фестывалю стане канцэрт фартэпіяннай музыкі 19 мая. Гледачоў чакае выступленне піяністаў Андрэя Паначэўскага і Кірыла Кедука.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі