Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 лютага 2018, 09:55

Праект "Чытанні сучаснай беларускай драматургіі" аднаўляюць у брэсцкім тэатры

6 лютага, Брэст /Святлана Вячорка - БЕЛТА/. У Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы 6 лютага аднаўляюцца чытанні п'ес сучасных беларускіх драматургаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Праект "Чытанні сучаснай беларускай драматургіі" стартаваў у БАТД у кастрычніку 2014 года. Па сакавік 2017-га на сцэне тэатра адбылося каля дзесяці чытанняў. І вось праз амаль год праект аднаўляецца чытаннем п'есы драматурга Аляксандра Савухі "Едва уловимые мстители". У 2017 годзе п'еса трапіла ў шорт-ліст маскоўскага фестывалю маладой драматургіі "Любімаўка". Чакаецца, што на чытаннях будзе аўтар твора, прыедзе таксама прадстаўнік Цэнтра беларускай драматургіі.

"Ідэя праекта - папулярызаваць беларускую п'есу і сучасных аўтараў, дапамагчы пазбавіцца тэатру і гледачу ад прадузятага стаўлення да новай драмы. Як правіла, у гэтых п'есах узнімаюцца вострыя праблемы, можа, таму нашы тэатры пакуль адносяцца да іх насцярожана. Мы хочам адкрываць маладых і таленавітых драматургаў для гледачоў хаця б у фармаце чытання", - адзначыў ініцыятар праекта рэжысёр Дзяніс Фёдараў.

У чытаннях, што пройдуць на малой сцэне, заняты акцёры Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы Аляксей Шчарбакоў, Яўгенія Гадун, Алег Бузук, Вячаслаў Цыцкоўскі, Ала Омесь, Таіса Осіпава, Генадзь Чурыкаў. Артысты прадставяць своеасаблівы "эскіз спектакля" - прачытаюць п'есу па ролях, пасля чаго адбудзецца нефармальнае абмеркаванне, у якім таксама змогуць паўдзельнічаць гледачы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі