Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 лістапада 2015, 12:28

Прадстаўнікі 43 краін стануць удзельнікамі "Еўрабачання-2016" у Швецыі

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі 43 краін стануць удзельнікамі "Еўрабачання-2016" у Швецыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт міжнароднага песеннага конкурсу.

У ім прымуць удзел наступныя краіны: Албанія, Арменія, Аўстралія, Аўстрыя, Азербайджан, Беларусь, Бельгія, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Кіпр, Чэхія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Македонія, Грузія, Германія, Грэцыя, Венгрыя, Ірландыя, Ісландыя, Ізраіль, Італія, Латвія, Літва, Мальта, Малдова, Чарнагорыя, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Румынія, Расія, Сан-Марына, Сербія, Славенія, Іспанія, Швейцарыя, Швецыя, Украіна і Вялікабрытанія.

З прыведзенага пераліку відаць, што на конкурс пасля гадавога перапынку вырашыла вярнуцца Украіна. Свайго выканаўцу падрыхтуе Боснія і Герцагавіна, якая апошні раз была прадстаўлена ў 2012 годзе. Удзельнічаць у "Еўрабачанні" ў будучым годзе вырашыла таксама Аўстралія, якая дэбютавала на песенным форуме ў 2014 годзе.

Між тым ад удзелу ў прэстыжным музычным спаборніцтве адмовіліся Турцыя і Партугалія.

Швецыя атрымала права прымаць "Еўрабачанне-2016" пасля перамогі прадстаўніка гэтай краіны на конкурсе ў Вене Монса Зелмерлёва. Выканаўца стаў першым з кампазіцыяй "Heroes", набраўшы 365 балаў.

Таксама паведамляецца, што пару дзён таму паступілі ўжо ў продаж білеты на "Еўрабачанне".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі