Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 жніўня 2018, 10:48

Прадстаўнік Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2018" будзе вызначаны 31 жніўня

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнік Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2018" будзе вызначаны 31 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

У гэтым годзе фінал Нацыянальнага адбору абяцае стаць сапраўдным вакальным батлам, у якім сыдуцца група "Мята" (г. Мінск), Даніэль Алекс Ястрэмскі (г. Мінск), Лізавета Мея (г. Жодзіна, Мінская вобласць), Арцём Скароль (г. Ашмяны, Гродзенская вобласць), Ангеліна Ярашчук (г. Мінск), вакальная група Мonkey Tops (г. Мінск), Марыя Жыліна (г. Мінск), Яраслаў Саколікаў (г. Мінск), Мікіта Бялько (г. Мінск), Марыя Гулевіч (г. Мінск). Фінал нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" у прамым эфіры пакажуць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Гала-канцэрт на гэтых каналах, а таксама ў анлайн-трансляцыі на афіцыйным сайце медыяхолдынга www.tvr.by пачнецца ў 22.00.

Пераможца будзе вызначаны па выніках галасавання прафесійнага журы і тэлегледачоў. Ён прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні-2018" 25 лістапада бягучага года ў Мінску.

Увесь вечар разам з удзельнікамі фіналу будуць вядучыя праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!" Тэа і Вольга Рыжыкава.

Адкрые гала-канцэрт прадстаўнік Беларусі на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" Хелена Мерааі. Яна выканае песню "Я самая", якая гучала на міжнародным песенным форуме ў Тбілісі.

Магчымасць выступіць у якасці гасцей гала-канцэрта атрымаюць тыя, каму не ўдалося прайсці ў фінал нацыянальнага адбору гэтага года, але прафесійнае журы адзначыла высокі ўзровень іх творчых нумароў у час праслухоўвання.

Выступленню кожнага з 10 фіналістаў будуць папярэднічаць відэавізіткі, здымкі якіх ажыццявіла творчая каманда медыяхолдынга (рэжысёр - Яна Шаблыка). Пачынаючы з 27 жніўня візіткі прэтэндэнтаў можна ўбачыць у праграме "Добрай раніцы, Беларусь!".

Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў дзіцячага "Еўрабачання-2018" выступае Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Беларусь як адзіны ў краіне член Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі