Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 студзеня 2016, 17:29

Прадстаўнік Беларусі Ivan выступіць у другім паўфінале "Еўрабачання-2016"

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнік Беларусі Ivan (Аляксандр Іваноў) выступіць у другім паўфінале "Еўрабачання-2016". Гэта стала вядома па выніках праведзенай жараб'ёўкі, паведамляе афіцыйны сайт міжнароднага песеннага конкурсу.

У другім паўфінале (12 мая) акрамя Беларусі выступяць Албанія, Аўстралія, Бельгія, Балгарыя, Данія, Македонія, Грузія, Ірландыя, Ізраіль, Латвія, Літва, Нарвегія, Польшча, Румынія, Сербія, Славенія, Швейцарыя і Украіна.

У першым паўфінале (10 мая) на сцэну выйдуць артысты з Арменіі, Аўстрыі, Азербайджана, Босніі і Герцагавіны, Харватыі, Кіпра, Чэхіі, Эстоніі, Фінляндыі, Грэцыі, Венгрыі, Ісландыі, Мальты, Малдовы, Чарнагорыі, Расіі, Сан-Марына, Нідэрландаў.

У фінал міжнароднага конкурсу аўтаматычна трапляюць краіны так званай вялікай пяцёркі, якія займаюцца непасрэдна арганізацыяй конкурсу: Францыя, Германія, Італія, Іспанія і Вялікабрытанія. У гэтым годзе ў фінал таксама аўтаматычна выйшла Швецыя - на правах пераможцы 2015 года.

Міжнародны песенны конкурс "Еўрабачанне" ў 2016 годзе пройдзе ў Стакгольме. У ім прыме ўдзел рэкордная колькасць краін - 43.-0-

Беларусь на "Еўрабачанні-2016" у Швецыі прадставіць IVANБеларусь на "Еўрабачанні-2016" у Швецыі прадставіць IVAN
Пераможца нацыянальнага адбору ўпершыню вызначыўся па выніках выключна тэлефоннага і смс-галасавання гледачоў. У якасці прыза яму ўручана шкляное сэрца, падрыхтаванае шклозаводам "Нёман".

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі