Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 чэрвеня 2017, 19:56

Погляд на свет рэжысёраў-пачаткоўцаў прыцягвае ўвагу гледачоў і крытыкаў - Поршнеў

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Погляд на свет рэжысёраў-пачаткоўцаў прыцягвае ўвагу гледачоў і крытыкаў. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Ігар Поршнеў на паказе фільмаў - дыпломных работ выпуснікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Сёння на паказе ў сталічным кінатэатры "Цэнтральны" былі прадстаўлены восем кароткаметражных фільмаў. Аўтары работ - выпускнікі факультэта экранных мастацтваў Акадэміі мастацтваў, студэнты майстэрні Рэнаты Грыцковай. Гэта разнажанравыя работы, якія могуць быць цікавы шырокай публіцы.

Як адзначыў Ігар Поршнеў, ідэі маладых заўсёды цікавыя, рэжысёры-пачаткоўцы прадстаўляюць свой погляд на свет, сучаснае жыццё, і гэта прыцягвае як гледачоў, так і крытыкаў. На Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" ідзе работа над альманахам маладых рэжысёраў, у які ўключаюцца разнажанравыя кароткаметражкі. Аўтары самастойна займаюцца здымкамі. Ад ідэі мастацкага кіраўніцтва, калі маладому рэжысёру дасведчаныя калегі падказвалі б, што і як здымаць, было вырашана адмовіцца на карысць свежых ідэй, падкрэсліў Ігар Поршнеў. Шырокай публіцы альманах плануецца прадставіць на кінафестывалі "Лістапад" восенню, таксама кожная работа зможа стаць удзельнікам розных фестываляў.

Ёсць яшчэ адна ідэя, якая знайшла б шырокі водгук, лічыць гендырэктар кінастудыі. Многія маладыя рэжысёры з Беларусі, атрымаўшы адукацыю на радзіме або ў Расіі, або ў ЗША, ці іншай краіне, хацелі б здымаць на беларускім матэрыяле, з чым яны звяртаюцца на кінастудыю. На погляд Ігара Поршнева, альманах такіх кінаработ можа быць таксама цікавым праектам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі