Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 жніўня 2019, 15:22

Пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы пройдзе ў кастрычніку ў Магілёве

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы пройдзе 3-4 кастрычніка ў Магілёве, паведаміла журналістам першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"3-4 кастрычніка ў Магілёве пройдзе пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, які мы прысвячаем тэме 75-годдзя Вялікай Перамогі. Мы збіраемся такім вялікім пісьменніцкім колам, таму што гэта тэма прадаўжае нас хваляваць. Галоўны лейтматыў гэтай сустрэчы - словы пісьменніка за мір", - расказала Алена Стэльмах.

Саюз пісьменнікаў Беларусі праводзіць вялікую патрыятычную работу, арганізоўвае сустрэчы са школьнікамі. "У Дом літаратараў прыходзяць школьнікі з розных раёнаў Мінска, яны сустракаюцца з нашымі пісьменнікамі. І мы бачым іх вочы да і пасля такіх сустрэч, якія праходзяць у мемарыяльнай зале. Там вісяць партрэты больш як 200 пісьменнікаў, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне і стварылі шмат твораў, прысвечаных гэтай тэме, якая застаецца актуальнай, хвалюючай", - адзначыла першы намеснік старшыні саюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі