Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 красавіка 2018, 14:57

Песні з новага альбома і хіты спяюць "Песняры" на канцэрце ў Мінску 23 мая

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры" прадставіць канцэртную праграму "Разам быць" у канцэртнай зале "Мінск" 23 мая, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары.

У праграму ўвойдуць песні з новага альбома і лепшыя кампазіцыі за шматгадовую гісторыю калектыву. "За год мы даём ад 80 да 100 канцэртаў, прычым больш за палову з іх за мяжой. Таму кожнае вяртанне ў Мінск для нас прыемнае і вельмі цёплае. Хочацца быць з нашымі сем'ямі і блізкімі, гуляць па вуліцах. Менавіта гэта адчуванне гармоніі і радасці мы заклалі ў назву вялікага сольнага канцэрта ў сталіцы", - расказаў мастацкі кіраўнік "Песняроў" Раман Козыраў.

ВІА "Песняры" - легендарны калектыў, заснаваны народным артыстам Уладзімірам Мулявіным у 1969 годзе. У 1989 годзе ён стаў Беларускім дзяржаўным ансамблем. Цяперашні склад пачаў работу ў 2003 годзе, захоўваючы ўсё лепшае, што было ў "Песняроў": бездакорнае жывое выкананне, меладызм і акцэнт на беларускамоўнай творчасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі