Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 снежня 2018, 19:56

Персанальная выстава жонкі пасла Азербайджана ў Беларусі адкрылася ў Мінску

3 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Персанальная выстава жонкі пасла Азербайджана ў Беларусі мастачкі Наілі Гандзілавай адкрылася сёння ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У экспазіцыі "Мая любімая радзіма Азербайджан" прадстаўлена больш за 50 работ, многія з якіх напісаны за апошнія два гады ў Беларусі. У некаторых прасочваюцца кітайскія матывы - да прыезду ў Мінск сям'я Гандзілавых працавала ў Кітаі. Адначасова была прэзентавана кніга вершаў Наілі Гандзілавай "Свет", кожны з якіх у лірычнай форме суправаджае аўтарскія жывапісныя палотны.

Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка на адкрыцці выставы адзначыў глыбокі філасофскі сэнс і яркую каляровую палітру карцін мастачкі. Ён падкрэсліў вялікую ролю культурнай дыпламатыі ў развіцці двухбаковых адносін, паколькі часта менавіта такія мерапрыемствы пакідаюць глыбокі след у сэрцах людзей.

Намеснік міністра культуры Наталля Карчэўская ў сваю чаргу падкрэсліла важнасць культурных абменаў паміж Беларуссю і Азербайджанам.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджана ў Беларусі Лаціф Гандзілаў у цэлым расказаў аб развіцці беларуска-азербайджанскага ўзаемадзеяння, якое ў бягучым годзе было асабліва насычаным: 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін, візіт у Мінск Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева, 100-годдзе ўтварэння Азербайджана і інш. "Для нас беларускі народ вельмі блізкі, і з Беларуссю мы развіваем вельмі цеснае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, што пацвярджае і нядаўні прыезд у Мінск Ільхама Аліева. Падпісанне больш як 10 дакументаў у час візіту дало магчымасць вызначыць новыя напрамкі паміж дзвюма дзяржавамі", - адзначыў дыпламат. Ён звярнуў увагу, што ў час візіту азербайджанскага лідара ў Мінск увазе прэзідэнтаў у Палацы Незалежнасці было прадстаўлена некалькі карцін Наілі Гандзілавай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі