Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
29 чэрвеня 2017, 09:25

Памёр экс-саліст "Іванушак International" Алег Якаўлеў

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экс-саліст папулярнай расійскай групы "Іванушкі International" Алег Якаўлеў памёр у адной з бальніц Масквы пасля хваробы. Аб гэтым паведаміла жонка спевака Аляксандра Куцэвол на сваёй старонцы ў сацсетцы Instagram.

"Сёння ў 7.05 не стала галоўнага мужчыны майго жыцця, майго анёла, майго шчасця.... Як жа я цяпер без цябе?.. Ляці, Алег! Я заўсёды з табой", - напісала Аляксандра Куцэвол.

Музыкант трапіў у бальніцу з двухбаковай пнеўманіяй, ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў рэанімацыі. Алега Якаўлева падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Прычыны захворвання не паведамляюцца.

Алег Якаўлеў выступаў у складзе "Іванушак International" з 1998 года. У 2013-м спявак пакінуў калектыў дзеля сольнай кар'еры. Выпусціў сінглы "Позвонишь мне после трех шампанского" і "Танцуй закрытыми глазами".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі