Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 лістапада 2018, 10:35

Пайшоў з жыцця кампазітар Ігар Лучанок

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Народны артыст Беларусі і СССР Ігар Лучанок памёр на 81-м годзе жыцця. Аб гэтым паведаміў у сваім акаўнце ў Facebook мастацкі кіраўнік ансамбля "Сябры" народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка, паведамляе БЕЛТА.

"Пайшоў з жыцця вялікі кампазітар, народны артыст СССР, народны артыст Беларусі Ігар Міхайлавіч Лучанок... Спачуванні родным і блізкім. Шчыры смутак у нашых сэрцах... вечная памяць...", - гаворыцца ў паведамленні.

Ігар Лучанок і Анатоль Ярмоленка, 2008 год'

Ігар Лучанок 2 лістапада быў шпіталізаваны ў гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі Мінска з інсультам.

Нарадзіўся Ігар Міхайлавіч у Мінску 6 жніўня 1938 года. Музычную адукацыю атрымаў у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі па класе кампазіцыі прафесара А. Багатырова (1961). Яго дыпломнай работай сталі сімфонія (1961) і кантата "Курган" (1962) на словы Янкі Купалы, у далейшым перапрацавана ў рок-оперу "Гусляр" (1971) для ансамбля "Песняры". Талент кампазітара развіваўся ў Ленінградскай кансерваторыі пад кіраўніцтвам прафесара В. М. Салманава (1965) і ў Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі пад кіраўніцтвам прафесара Ц. М. Хрэннікава (1970). У 1963 годзе малады кампазітар вярнуўся ў альма-матар - Беларускую дзяржаўную кансерваторыю ў якасці выкладчыка, а з часам - і рэктара (1982-1985).

Ігар Лучанок, 2007 год'

У 1966 годзе Ігар Лучанок упершыню праявіў сябе як самабытны кампазітар-песеннік. На Усесаюзным конкурсе савецкай песні яго песня-балада "Памяць сэрца" (на словы паэта М. Ясеня) у выкананні Віктара Вуячыча атрымала першую прэмію. Гэта песня стала вяхой і вызначыла адну з важных тэм яго творчасці ў наступных песнях: "Хатынь", "Каб камяні маглі гаварыць", "Пісьмо з 45-га", "Курган Славы", "Старое кіно", "Майскі вальс".

Ігар Лучанок, 2007 год'

Ігар Лучанок на Алеі зорак у Віцебску, 2011 год'

Ігар Лучанок узнагароджаны медалём ЮНЕСКА "5 кантынентаў", 2016 год'

Кампазітар звяртаўся да творчасці многіх беларускіх паэтаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Аркадзя Куляшова, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Петруся Броўкі і інш., а таксама расійскіх паэтаў Роберта Раждзественскага, Яўгена Еўтушэнкі. Шчыра выказана любоў да Беларусі ў вядомых песнях "Мой родны кут", "Я хаджу закаханы", "Спадчына", "Жураўлі на Палессе ляцяць". Шырокае кола лірычных песень, такіх як "Вераніка", "Алеся", "Зачарованая мая". Мелодыю "Песні пра Мінск" адбіваюць кожную гадзіну куранты на вежы Мінскай ратушы.-0-

Фота пасольства Беларусі ў Расіі'

Ігар Лучанок у 2018 годзе адзначыў 80-годдзе'

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі