Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 верасня 2018, 16:02

Оперныя спевакі Вялікага тэатра Беларусі выступяць у Францыі

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія оперныя артысты адкрыюць новыя сезоны буйнейшых тэатральных пляцовак Францыі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў тэатры.

У гарадах Рэн, Анжэ і Нант тэатральны сезон на оперных сцэнах пачынаецца з рускіх опер: "Алека" Сяргея Рахманінава і "Іаланты" Пятра Чайкоўскага. Вядучыя салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі запрошаны выступаць у гэтых спектаклях. У канцэртных выкананнях прымуць удзел народныя артысты Беларусі Настасся Масквіна і Уладзімір Пятроў, заслужаныя артысты Беларусі Андрэй Валенцій і Уладзімір Громаў, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Ірына Кучынская, Наталля Акініна, Ілья Сільчукоў, Віктар Мендзелеў і Аляксандр Гелах. Дырыжыраваць Сімфанічным аркестрам Брэтані будзе маэстра Андрэй Галанаў.

Гастролі пройдуць з 20 верасня па 8 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі