Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 лістапада 2018, 17:14

Новым дырэктарам "Славянскага базару ў Віцебску" стаў Глеб Лапіцкі

1 лістапада, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. З 1 лістапада генеральным дырэктарам Цэнтра культуры "Віцебск" і дырэктарам міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" назначаны Глеб Лапіцкі, паведамілі БЕЛТА ў дзяржаўнай установе.

Калектыву новага кіраўніка прадставіла начальнік аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама Наталля Шыянок.

Да гэтага назначэння малады кіраўнік працаваў начальнікам галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай рабоце апарату Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Глеб Лапіцкі нарадзіўся ў 1988 годзе ў Віцебску. У 2011 годзе скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны, у 2014 годзе - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, навучаецца ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.-0-

Фота gck.by

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі