Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 мая 2017, 15:14

Новая калекцыя беларускага брэнда Candy Lady будзе паказана на Тыдні моды ў Азербайджане

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новая калекцыя беларускага брэнда Candy Lady будзе паказана на Тыдні моды ў Азербайджане, паведамілі БЕЛТА ў аргкамітэце Belarus Fashion Week.

Паводле слоў кіраўніка аргкамітэта BFW Яніны Ганчаровай, сумесная работа Belarus Fashion Week і Azerbaijan Fashion Week дазволіць дызайнерам дзвюх краін атрымаць новыя магчымасці для прэзентацыі сваіх работ.

"Мода - міжнародная сфера, для якой няма меж і перашкод, таму, лічу, мы павінны развіваць міжнародныя сувязі, каб беларускія дызайнеры маглі гэтым карыстацца", - упэўнена кіраўнік Тыдня моды ў Беларусі.

Брэнд Candy Lady заснаваны Вольгай Барабаншчыкавай. Новая калекцыя мае назву "Pure Harmony" і спецыяльна распрацавана для прэзентацыі на Усходзе. Яна навеяна ўнутранай гармоніяй, спакоем і цэласнасцю з прыродай. Сапраўдная гармонія - гэта адзінства з сабой і светам, магчымасць убачыць цудоўнае ўнутры і вакол. "Pure Harmony" прызначана перадаць пачуцці прымірэння, прыгажосці, упэўненасці. Паколькі адзенне - дадатковы элемент для самавыяўлення.

Belarus Fashion Week супрацоўнічае з Тыднямі моды ў Расіі, Украіне, Сербіі, Польшчы, Італіі, Германіі, Кітаі. Таксама заключаны пагадненні аб супрацоўніцтве з Казахстанам і Грузіяй. Прадстаўнікі з гэтых краін прыедуць у Мінск ужо гэтай восенню. Такое супрацоўніцтва дае магчымасць папулярызаваць айчынныя брэнды на міжнародным узроўні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі