Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 мая 2018, 10:32

Навінкі беларускага кнігавыдання прадстаўлены на выстаўцы-кірмашы ў Варшаве

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навінкі беларускага кнігавыдання прадстаўлены на Варшаўскай кніжнай выстаўцы-кірмашы, якая адкрылася ў сталіцы Польшчы 17 мая, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

Наведвальнікам прадстаўлена магчымасць азнаёміцца з лепшымі кніжнымі ўзорамі ўсіх тэматычных напрамкаў. Акрамя таго, на стэндзе прадстаўлена экспазіцыя кніг польскіх аўтараў, выдадзеных у Беларусі.

Пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выстаўкі адбылася прэзентацыя беларускага стэнда, у якой прыняла ўдзел кіраўнік Культурнага цэнтра Беларусі пры пасольстве Рэспубілкі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Ілона Юрэвіч.

Таксама прайшла прэзентацыя кнігі Янкі Купалы "А хто там iдзе?" і кнігі Мікалая Маляўкі "Спадчына".

Усяго больш за 800 экспанентаў з 32 краін прымаюць удзел у гэтым кніжным форуме, які прадоўжыцца да 21 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі