Поўная версія

Навінкі аўтарскага кіно прадстаўляе праект рэтраспектыўных паказаў у Мінску

Культура 14.02.2018 | 09:16
Кадр з фільма "Забойства свяшчэннага аленя"
Кадр з фільма "Забойства свяшчэннага аленя"

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навінкі аўтарскага кінематографа прадстаўляе праект рэтраспектыўных паказаў velcom Silver ART у Мінску, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

У раскладзе паказаў такія навінкі, як драма Ёргаса Ланцімаса "Забойства свяшчэннага аленя" з Ніколь Кідман і Колінам Фарэлам у галоўных ролях. Пракат яе пачнецца 15 лютага. А з 22 лютага можна будзе ўбачыць карціну Фаціха Акіна "На мяжы", нядаўна ўдастоеную прэміі "Залаты Глобус" за лепшы фільм на замежнай мове.

Праект прадастаўляе рэдкую магчымасць акунуцца ў творчасць самых яркіх, нестандартных рэжысёраў і ўбачыць як знакавыя іх работы, так і новыя творы, адзначылі арганізатары. Многія са стужак дэманструюцца на вялікім экране ўпершыню за доўгі час, прычым у духу лепшых фестывальных традыцый - пераважна на мове арыгінала з субтытрамі. Раней гледачы маглі ўбачыць карціну Міхаэля Ханеке "Хэпі-энд" (2017), культавыя фільмы Дэвіда Лінча "Твін Пікс: Скрозь агонь" (1992), "Шаша ў нікуды" (1997) і "Галава Ласцік" (1977).-0-

Навіны рубрыкі Культура
Фота з архіва Кнігі перакладаў кітайскай паэзіі на беларускую мову перададуць Цэнтру культуры Беларусі ў Пекіне
10:41
Невядомы раней аўтограф Максіма Багдановіча папоўніў экспазіцыю музея паэта ў Яраслаўлі
10:03
Больш як 30 чалавек прэтэндуюць на ролю вядучых дзіцячага "Еўрабачання-2018"
Учора 17:44
Фота з архіва Ніно Катамадзэ выступіць на "Тбілісобе" ў Мінску 1 верасня
Учора 14:12
Звычайныя людзі сталі героямі фотаработ другога этапу праекта "Я сэрцам бачу"
Учора 10:53
Бібліятэкі Беларусі і Расіі атрымаюць упершыню выдадзеную перапіску Горкага з сям'ёй Багдановіча
15 жнівеня, 14:15
Эксклюзіўныя фота прадстаўлены на выстаўцы БЕЛТА "Імгненні стагоддзя" ў Гродне
14 жнівеня, 16:48
Кадры з гісторыі Фестывалю нацыянальных культур будуць прадстаўлены на фотавыставе БЕЛТА ў Гродне
14 жнівеня, 13:14
"Беларусьфільм" выпусціць восенню мультфільм па сучаснай беларускай казцы
13 жнівеня, 16:32
Поўная версія