Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 студзеня 2018, 17:21

Нацыянальная бібліятэка Беларусі рыхтуе праект да 400-годдзя першага "Буквара"

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная бібліятэка Беларусі рыхтуе маштабны праект да 400-годдзя першага "Буквара", якое адзначаецца ў 2018 годзе. Аб гэтым паведаміў у час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА генеральны дырэктар НББ Раман Матульскі.

"Бягучы год мы хочам пражыць пад знакам 400-годдзя першай кнігі пад назвай "Буквар", - сказаў ён. "Буквар" убачыў свет летам 1618 года, і да яго выдання мелі непасрэднае дачыненне беларусы. Плануецца факсімільнае ўзнаўленне кнігі.

Раман Матульскі дадаў, што ў бліжэйшы час пройдзе прэс-канферэнцыя, дзе будуць агучаны падрабязнасці гэтага міжнароднага праекта, які дэманструе ўклад Беларусі ў еўрапейскую сусветную культуру, адзначыў ён.

Дырэктар бібліятэкі падкрэсліў, што асноўны стратэгічны напрамак работы НББ - развіццё нацыянальнай бібліяграфіі. Размова ідзе пра спіс усіх кніг, усяго, што было напісана, надрукавана беларусамі. "У гэтай базе цяпер каля 600 тыс. запісаў, мы выяўляем тыя помнікі кніжнай культуры, якія знаходзяцца за межамі Беларусі, якія невядомы. За пяць гадоў гэта 18 тыс. назваў, знойдзеных намі за мяжой, у асноўным у еўрапейскіх бібліятэках, музеях. Наступны крок - займець іх у Беларусі", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі