Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 чэрвеня 2019, 14:40

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прэзентавала ў Швейцарыі факсіміле кніг XVI-XVII стагоддзяў

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі 12-13 чэрвеня прэзентаваў у Швейцарыі факсіміле выданняў XVI-XVII стагоддзяў, паведамілі БЕЛТА ў бібліятэцы.

У час рабочага візіту прайшлі цырымоніі перадачы ў дар Цюрыхскай бібліятэцы славістыкі, а таксама музею Гутэнберга (г.Фрыбур) факсімільных выданняў "Кніжная спадчына Францыска Скарыны" (1517-1519) і "Буквар" (1618).

"Прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, высокапастаўленыя госці, супрацоўнікі ўстаноў змаглі не толькі азнаёміцца з прывезенымі кнігамі, але і больш даведацца пра дзейнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і гісторыю развіцця айчыннага кнігавыдання, - расказалі ў Нацбібліятэцы. - Рабочыя сустрэчы з замежнымі калегамі далі магчымасць абмеркаваць перспектывы беларуска-швейцарскага супрацоўніцтва ў сферы культуры".

Навуковыя і культурныя мерапрыемствы, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, на працягу 2017-2019 гадоў адбыліся ў шэрагу краін свету.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі