Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 кастрычніка 2016, 18:03

На правядзенне "Лістапада-2016" з рэспубліканскага бюджэту выдзелена Br335 тыс.

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На правядзенне XXIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" з рэспубліканскага бюджэту выдзелена Br335 тыс., паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Беларусі Ірына Белякова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта лічба ў разы вышэйшая за мінулагоднюю", - адзначыла Ірына Белякова.

Паводле яе слоў, кінафестываль стане адной з яркіх падзей Года культуры. Канцэпцыя цырымоній адкрыцця і закрыцця (рэжысёр Уладзіслава Арцюхоўская) крыху змянілася, увага гледачоў больш часу будзе прыцягнута да экрана, што, на думку Ірыны Беляковай, правільна ў фармаце кінафоруму. У асноўным інфармацыя будзе даносіцца да гледача з кінаэкрана, хоць запланаваны і выступленні.

Як дадала дырэктар Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", дырэктар Цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "Арт Карпарэйшн" Анжаліка Крашэўская, бюджэт фестывалю фарміруецца з некалькіх частак. Гэта сродкі заснавальнікаў, Мінгарвыканкама, Міністэрства культуры, а таксама спонсарскія. Другую частку сродкаў знаходзіць больш складана, але Міністэрства культуры заўсёды садзейнічае ў пошуку спонсараў і партнёраў.

Дырэктар кінафоруму адзначыла значнасць таго, што фестываль зарэкамендаваў сябе на міжнародным узроўні. Гэта выклікае цікавасць да яго з боку ўдзельнікаў.

XXIII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 4 па 11 лістапада. Дырэкцыя галоўнай кінападзеі года - Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". Арганізатарамі форуму выступаюць Міністэрства культуры Беларусі, Мінскі гарвыканкам пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі