Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 жніўня 2018, 11:59

Музыканты чатырох краін выступяць на фестывалі "У Шэметаве ў Шастаковічаў" у Мядзельскім раёне

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны фестываль "У Шэметаве ў Шастаковічаў" пройдзе ў Мядзельскім раёне з 3 па 9 жніўня і збярэ музыкантаў з Беларусі, Францыі, Сербіі, Балгарыі, паведамілі БЕЛТА ў Мінаблвыканкаме.

Фестываль, прысвечаны выдатнаму кампазітару і музыканту ХХ стагоддзя Дзмітрыю Шастаковічу, праводзіцца з 2016 года па ініцыятыве прадстаўніка беларускай дыяспары ў Францыі, старшыні асацыяцыі "Францыя - Беларусь. Сяброўства" Аркадзя Валадося пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Францыі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Мінскага аблвыканкама, Мядзельскага райвыканкама і партнёраў.

"Вядома, што па бацькавай лініі кампазітар мае беларускія карані. Яго прадзед Пётр Міхайлавіч Шастаковіч (1808-1871) нарадзіўся ў беларускім мястэчку Шэметава, тады гэта быў Завіленскі павет Віленскай губерні. Таму для нас так важна захаванне памяці аб выхадцы з Беларусі і папулярызацыя яго творчай спадчыны", - адзначылі арганізатары.

Канцэртныя праграмы фестывалю "Шастаковіч і італьянская музыка XVIII стагоддзя" пройдуць у касцёле Святога Андрэя Апостала ў гарадскім пасёлку Нарач (3 жніўня ў 19.30); у санаторыі "Спадарожнік" (4 жніўня ў 17.00); у касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Шэметаве (9 жніўня ў 19.30). Прагучаць творы самога Шастаковіча, а таксама італьянскіх кампазітараў А.Вівальдзі, Дж.Б.Пергалезі.

Асобны канцэрт будзе прысвечаны беларускаму кампазітару Дзмітрыю Смольскаму. Ён адбудзецца ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" 7 жніўня ў 20.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі