Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 мая 2017, 10:02

Музычную суботу арганізуюць у Полацку 27 мая

24 мая, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Музычную суботу пад адкрытым небам арганізуюць у Полацку 27 мая, паведамілі БЕЛТА ў Полацкім райвыканкаме.

Канцэрт адбудзецца ў дворыку Полацкай дзіцячай школы мастацтваў (вуліца Камуністычная, 7). "Мерапрыемства стане падарункам гораду-юбіляру ў год яго 1155-годдзя, і, безумоўна, парадуе жыхароў, гасцей і шматлікіх полацкіх турыстаў", - падкрэслілі ў выканкаме.

У канцэрце, які будзе мець два аддзяленні, прагучаць дывертысменты Моцарта, а таксама інструментальныя і песенныя хіты 70-90-х гадоў мінулага стагоддзя. Выканаюць музычныя творы камерны аркестр "Еўропа-Цэнтр" пад кіраўніцтвам Раіля Садыкава і "КЮ-квінтэт".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі