Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 сакавіка 2019, 11:34

Музейны квартал у Мінску плануюць адкрыць у маі 2020 года

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Музейны квартал у Мінску плануюць адкрыць у пачатку мая 2020 года. Аб гэтым у эфіры тэлеканала АНТ расказаў генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў, паведамляе БЕЛТА.

На бягучы год для будаўніцтва комплексу выдзелена Br1,5 млн, адзначыў гендырэктар. Усе работы ідуць згодна з планам. "У наступным годзе ў пачатку мая, да свята Перамогі, адкрыем новы будынак музейнага комплексу на вуліцы Карла Маркса. Потым будаўніцтва перамесціцца на вуліцу Кірава, а затым будзе рэканструяваны будынак па вуліцы Леніна", - расказаў Уладзімір Пракапцоў.

Мінскі музейны квартал - комплекс Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, у які ўваходзяць чатыры будынкі: на вуліцы Кірава, 25; вуліцы Леніна, 20; вуліцы Леніна, 22; вуліцы К. Маркса, 24. Работы па стварэнні музейнага квартала вядуцца з 2010 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі