Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 лютага 2019, 12:02

"Мяцеліца" Пушкіна прагучыць на сцэне брэсцкага тэатра ў гонар 220-годдзя з дня нараджэння паэта

5 лютага, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Літаратурна-музычную кампазіцыю "Мяцеліца" прадставяць на сцэне Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы 6 сакавіка. Пастаноўка прымеркавана да 220-годдзя з дня нараджэння А.С. Пушкіна, якое будзе адзначацца 6 чэрвеня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара тэатра па інфармацыі і арганізацыі гледача Ларыса Барыскіна.

Аповесць Пушкіна прачытае народны артыст Расіі Яўген Князеў пад аркестравую сюіту кампазітара Георгія Свірыдава, якую выканае сімфанічны аркестр БАТД пад кіраўніцтвам Аляксандра Сасноўскага. У творчасці вядомага артыста, рэктара тэатральнага інстытута імя Б.В. Шчукіна Яўгена Князева літаратурныя праграмы займаюць асаблівае месца. Брэсцкая публіка ўжо мела магчымасць чуць гэтага майстра мастацкага слова ў час праведзенага міжнароднага тэатральнага фестывалю "Белая вежа", дзе ён прадставіў монаспектакль "Пікавая дама".

"На фестывалі зайшла гаворка аб магчымым далейшым супрацоўніцтве. Высветлілася, што ў Князева ёсць такі цікавы праект, з якім ён гастралюе па гарадах Расіі. А ў нашым тэатры ёсць цудоўны сімфанічны аркестр, у якога вялікі вопыт сумесных выступленняў з артыстамі, у тым ліку замежнымі. Злучэнне дзвюх ініцыятывў і вылілася ў літаратурна-музычную кампазіцыю", - расказала Ларыса Барыскіна.

Музычныя ілюстрацыі прагучаць увечары 6 сакавіка ў вялікай зале тэатра. А ўжо 7 сакавіка Яўген Князеў прадставіць свой праект у Белдзяржфілармоніі ў суправаджэнні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь.

Аповесць "Мяцеліца" была напісана Пушкіным за адзін дзень. У аснове сюжэта гісторыя пра багатую правінцыяльную наследніцу Мар'ю Гаўрылаўну, якая вырашае ўцячы з дома, каб таемна павянчацца са сваім каханым. Аднак у жыццё герояў умешваецца стыхія: выбраннік патэнцыяльнай нявесты, армейскі прапаршчык Уладзімір у дамоўлены дзень заблукае з-за мяцеліцы і не з'явіцца на таемнае вянчанне, а дзяўчына выйдзе выпадкова замуж за іншага чалавека. Аднак гісторыя скончыцца для галоўнай гераіні новым каханнем. Свірыдаўскі цыкл быў створаны на аснове музыкі, напісанай кампазітарам да аднайменнага мастацкага фільма, і падзяляецца на дзевяць частак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі